Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшоў Восеньскі Кірмаш. Гэта ўжо добрая традыцыя праводзіць кірмаш у канцы верасня – самы спрыяльны час года, шчодры на ураджай і на апошнія цёплыя сонечныя промні.
Гэты дзень па-сапраўднаму стаў святам для усіх. Выхаванцы старшых груп разам з музычным кіраўніком падрыхтавалі некалькі нумароў: вясёлы аркестр, тэматычныя вершы, песня. Гучала завадная музыка, чуліся жарты, а колькі ўсяго было на прылаўках, якія накрылі бацькі разам з выхавацелькамі. Усё гэта свята падтрымлівалі сапраўдныя Гаспадар і Гаспадыня.
Наш Восеньскі Кірмаш прайшоў весела і вельмі ўтульна.