Сёння, 24 кастрычніка, у нашым дзіцячым садку прайшоў Восеньскі Дзень Здароўя! Мэтай гэтага мерапрыемства стала: фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, падтрыманне цікавасці да мілагучнасць роднай мовы, удасканаленне ўмення дзейнічаць па ўказанні дарослага, выхаванне спрытнасці і цягавітасці.
Шмат чаго было запланавана... Зранку дзяцей сустракаў Доктар Айбаліць, весела і ўсе разам зрабілі зарадку, перад сняданкам Доктар Айбаліць прайшоў па групах, пагутарыў пра здаровы лад жыцця, раздаў вітаміны, ва ўсех групах прайшлі тэматычныя заняткі і, канешне, галоўнай падзеяй гэтага дня стала спартыўнае свята "Падарожжа з Несцеркай". У другой палове дня выхавальнікі чыталі мастацкую літаратуру , разглядалі малюнкі пра здаровы лад жыцця.
Здароўе лепей не губляць
Каб меней бегаць да аптэкаў,
Не звесці сэнс жыцця да лекаў,
Здароўе лепей не губляць,
Здаровы Лад жыцця трымаць.
Э. Збароўскі