У рамках гадавога плана работы ДУА "Дзіцячы сад № 32 г. Барысава" на 2023/2024 навучальны год з 26.02. 2024 па 29.02.2024 прайшоў панарамны прагляд забавы і заняткаў па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», накіраваных на выхаванне ў дашкольнікаў цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры праз успрыманне твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Веялка Ю.А. правяла забаву "Падарожжа па казачнай краіне" ў групе сярэдняга ўзросту. Разам з беларусачкай Васілінкай і Буслікам дзеці «збіралі» ў чароўны куфэрак творы беларускага фальклору: вершы, загадкі, песенькі-пацешкі, казкі, беларускія гульні.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Тамаровіч В.С. правяла занятак “Расказванне беларускай народнай казкі “Пых”” з дзецьмі сярэдняга дашкольнага ўзросту. У госці да дзяцей прыходзіў Вожык, разам з якім дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні па змесце казкі.