Государственное учреждение образования "Детский сад № 32 г. Борисова"
телефон: 0177796271
email: sad32@rooborisov.by
222517 Минская область г.Борисов ул.3-Интернационала д. 20

КАЛЯДНЫ АГЕНЧЫК

13.01.2023
КАЛЯДНЫ АГЕНЧЫК

КАЛЯДНЫ АГЕНЧЫК

           Сёння у нашым дзіцячым садку мы ладзілі каляды – старажытнае свята, калі адзначаецца зімовае сонцастаянне.  Заўсёды самай распаўсюджанай формай святкавання быў абход двароў калядоўшчыкамі. Спевакі, музыкі, каза, зорканоша, цыгане - усе яны сімвалізавалі добрабыт, здароў¢е, шчасце. У першую чаргу калядоўшчыкі славілі гаспадара, а вось пасля пачынаўся жартоўны карнавал.

          Так наша Гаспадыня сустракала дзяцей старэйшага ўзросту ў сваёй імправізаванай хатцы. Яна частавала гасцей блінамі, каўбасой, рознымі прасмакамі і ласункамі, а галоўнае, расказала пра куццю – абрадавую страву. Спачатку, як мае быць, Гаспадыня першую лыжку пакінула марозу - задобрыла яго, а потом усе па чарзе паспрабавалі сапраўдную шчодрую куццю.

          На свята зайшлі і ражаныя. Разам с імі дзеці гулялі ў народныя гульні, ладзілі карагоды і спявалі калядныя песні.

          З песнямі і танцамі калядоўшчыкі абышлі ўвесь сад, дзе кожны чакаў іх з пачастункамі.

 

Версия сайта для слабовидящих