Государственное учреждение образования "Детский сад № 32 г. Борисова"
телефон: 79 62 71
email: sad32@rooborisov.by
222517, г. Борисов, ул. III Интернационала, 20

КАЛЯДКІ - БЛІНЫ ДА АЛАДКІ

15.01.2025
КАЛЯДКІ - БЛІНЫ ДА АЛАДКІ

Сёння ў нашай хаце свята,
І гасцей у нас багата.
Ўсіх на свята запрашаем
І сярдэчна вас вітаем.
З Новым годам і ўсім родам!
Са святачкамі! З Калядачкамі!

Каляда - гэта даўнее народнае свята. Лічылася, як сустрэніш каляды ды навагодні вечар, такім будзе і весь год. Таму рыхтавалі мы гэтую забаву ўсім калектывам. Выхавальнікі падзялілі паміж сабой ролі, дзеці падрыхтавалі музычныя нумары, бацькі назбіралі падарункі для "калядоўшчыкаў". На самой забаве выхаванцам старшых груп Гаспадыня - галоўны герой свята - растлумачыў яшчэ раз якія традыцыі былі і застаюцца на нашай зямлі па святкаванню Каляд. Дзеці разам нагадалі галоўных герояй свята. Паспрабавалі сапраўдную куццю і паклікалі Мароза. На каляды вадзілі “Казу”, каб на поле быў добры  ўраджай, “Мядзведзя”, каб у сям*і ўсе былі здаровыя і багатыя. Спявалі песні – калядкі, шчадроўкі. Сярод калядоўшчкаў быў і Зорканоша, які насіў зорку – сімвал дабра і святла.

Пасля свята ў музычнай зале калядоўшчыкі абышлі ўсе групы нашага саду. З самымі маленькімі - вадзілі карагоды, у сярэдніх групах пагулялі ў народныя гульні, са старэйшымі пажартавалі і паспявалі.

І, канешне, на кожнага, да каго заходзілі калядоўшчыкі, Каза пасыпала зярнятак - каб усяго малі даволі, а бяды - ніколі!

Версия сайта для слабовидящих