Вечна жывая
Крынічкай спявае,
Не замярзае
Родная мова.
У сэрцы не гасне,
Поўніцца шчасцем
Родная мова.
Над светам лунае
Вечна жывая
Родная мова.
І нас, беларусаў,
Збірае, яднае
Родная мова.
Н. Шчэрбін
Сёння адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Нашы выхаванцы добра ведаюць, што наша родная мова беларуская. На забаве мы з дзецьмі нагадалі самыя ласкавыя, самыя важныя словы, пагулялі ў беларускія рухомыя гульні і спелі песні, прысвечаныя нашай роднай мове.
Хто забыў сваіх продакаў - сабе згубіў, хто забыў сваю мову - усё згубіў. Давайце шанаваць сваю родную мову і тады мы ніколі не згубім сябе.